На Алтаі на службу санітарнай авіяцыі паступіў верталёт Мі-8

На Алтаі на службу санітарнай авіяцыі паступіў верталёт Мі-8

На Алтае на службу санитарной авиации поступил вертолет Ми-8

У Рэспубліцы Алтай здабыткам грамадскасці стала доўгачаканая навіна: там на службу медыцынскай авіяцыі паступіў навюткі Мі-8, верталёт 2016 года выпуску. Гэта аказалася магчымым дзякуючы дзяржаўнаму праекту развіцця санітарнай авіяцыі ў Расіі.

На паветраным судне ўсталяваны сучасны медыцынскі модуль, прызначаны для ажыццяўлення патрэбнай медыцынскай дапамогі пацыенту ў поўным аб’ёме адразу ў паветры. Прычым, гэты модуль дазваляе выратаваць жыццё і здароўе не аднаго, а двух пасажыраў.

Што ўключае ў сябе гэты модуль? Рэанімацыйную апаратуру, комплекс для правядзення інтэнсіўнай тэрапіі, а таксама адсочвання стану здароўя пацыента.

 На Алтаі на службу санітарнай авіяцыі паступіў верталёт Мі-8

Санітарная авіяцыя на Алтаі

Рэспубліка Алтай у шэрагу іншых рэгіёнаў Расіі бярэ ўдзел у расійскай федэральнай праграме, у рамках якой плануецца ўдасканаліць спосабы своечасовага аказання медыцынскай дапамогі жыхарам цяжкадасяжных рэгіёнаў Расіі.

Рэалізацыя праекта пачалася ў 2017 годзе. За мінулы год у Рэспубліцы Алтай паветраныя судны медыцынскай авіяцыі зрабілі 175 вылетаў, удалося эвакуяваць і аказаць дапамогу 282 пацярпелым, сярод якіх былі пацыенты з інсультамі і інфарктамі, траўмаваныя людзі і парадзіхі.

У 2018 годзе (разглядаецца перыяд са студзеня па чэрвень) алтайская санітарная служба 47 разоў вылятала па выкліках грамадзянаў і аказала дапамогу 72 мясцовым жыхарам, сярод якіх былі і немаўляты.

Трэба адзначыць, што раней магчымасці медыцынскай авіяцыі на Алтаі былі нашмат вузейшыя. Па-першае, на бартах адсутнічала спецыяльнае абсталяванне – медыкам даводзілася браць яго з сабой, што істотна ўскладняла працу. Па-другое, паслугі былі дужа дарагія. Сёння сітуацыя змянілася на лепшае.

На сёння санітарная авіяцыя Алтаю абслугоўвае 190 населеных пунктаў, з іх менш-больш сорак размешчаныя ў цяжкадасяжных зонах.

Читайте также  {:ru}Санитарная авиация Казахстана спасает жизни младенцев{:}{:ua}Санітарна авіація Казахстану рятує життя немовлят{:}{:en}Kazakhstan’s Air Ambulance Saves Infants' Lives{:}{:pl}Lotnicze pogotowie ratunkowe Kazachstanu ratuje życie noworodków{:}{:tr}Kazakistan’ın hava ambulansı bebeklerin hayatını kurtarıyor{:}{:fr}L’aviation sanitaire du Kazakhstan sauve la vie de nourrisson{:}{:it}L'aviazione sanitaria del Kazakistan salva le vite dei neonati{:}{:ar}الإسعاف الجوي الكازاخستاني ينقذ حياة الأطفال{:}{:by}Санітарная авіяцыя Казахстана ратуе жыцці немаўлятаў{:}{:tm}Gazagystanyň sanitar awiasiýasy bäbekleriň janyny halas edýär{:}{:kz}Қазақстанның санитариялық авиациясы сәбилердің өмірін құтқаруда{:}{:kg}Казакстандын санитардык авиациясы ымыркайлардын өмүрүн сактайт{:}{:uz}Қозоғистоннинг санитар авиацияси чақалоқлар ҳаётини сақлаб қолмоқда{:}{:tj}Авиатсияи санитарии Қазоқистон ҳаёти кӯдаконро наҷот медиҳад{:}{:am}Ղազախստանի բժշկական ավիացիան փրկում է երեխաների կյանքը{:}{:ge}ყაზახეთის სანიტარული ავიაცია იხსნის ჩვილების სიცოცხლეს{:}
admin

Comments are closed.